19 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кожная тэрыторыя ў Беларусі павінна развівацца як адзіны сацыяльна-эканамічны комплекс. Аб гэтым паведаміў прэм'ер-міністр Аляксандр Турчын у час пасяджэння VII Усебеларускага народнага сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Кожная тэрыторыя павінна развівацца як адзіны сацыяльна-эканамічны комплекс у рамках сваёй вобласці, уключаючы ў працэсы росту ўсе населеныя пункты і рэсурсы. Гэта значыць кожны рэгіён стане месцам, дзе хочацца жыць: даступная работа, якасная інфраструктура і роўныя магчымасці", - сказаў Аляксандр Турчын.
Для Брэсцкай і Гомельскай абласцей асноўны акцэнт - на развіцці Прыпяцкага Палесся. Для іншых тэрыторый - Віцебскае Паазер'е, паўднёва-ўсходнія рэгіёны Магілёўскай вобласці, Прынёманскі край Гродзенскай вобласці. У Мінскай вобласці такім пунктам росту стане Мінскі прамысловы пояс.

"Ацэнка развіцця рэгіёнаў - комплексная. Прапануецца тры базавыя індыкатары: рост рэальнай заработнай платы, інвестыцый і зніжэнне даўгавой нагрузкі на бюджэт", - сказаў Аляксандр Турчын.-0-