Сцяг Панядзелак, 9 сакавіка 2026
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
03 лютага 2026, 12:30

Нацбанк аб'явіў конкурс відэаролікаў на тэму лічбавых фінансаў

3 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальны банк аб'явіў аб старце штогадовага конкурсу відэаблогераў "Грошы маюць значэнне". Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Нацбанка.

Конкурс традыцыйна прымеркаваны да Тыдня фінансавай дасведчанасці дзяцей і моладзі, які ў бягучым годзе пройдзе ў Беларусі з 16 па 22 сакавіка. Тэмай тыдня і конкурсу відэаблогераў у 2026 годзе сталі лічбавыя фінансы. Для ўдзелу ў конкурсе неабходна зняць ролік на прапанаваную тэму і расказаць пра важнасць аднаго або некалькіх аспектаў сучаснай лічбавай фінансавай дасведчанасці. Гэта можа быць лічбавы банкінг і сучасныя спосабы аплаты, новыя тэхналогіі (блокчэйн, крыптавалюты, лічбавы рубель), штучны інтэлект у фінансах, лічбавая бяспека, фінансы будучыні і да т.п. Рэкамендуемая працягласць відэароліка - тры хвіліны.

У конкурсе могуць прыняць удзел маладыя людзі ва ўзросце ад 7 гадоў да 31 года (як індывідуальна, так і ў складзе калектываў). Колькасць работ ад кожнага ўдзельніка не абмяжоўваецца.

Заяўку на ўдзел у конкурсе, згоду на апрацоўку персанальных даных, а таксама сваю конкурсную работу (спасылку на відэаролік альбо сам відэаролік) неабходна да 2 сакавіка 2026 года накіраваць на электронны адрас konkurs@nbrb.by.

Журы конкурсу выбера работу, якая атрымае Гран-пры - грашовую прэмію ў памеры 2 тыс. бел. Арамя таго, будзе разыграна яшчэ 12 узнагарод у чатырох намінацыях. Пераможца ў кожнай намінацыі атрымае грашовую прэмію ў памеры 1 тыс. бел. руб., намінанты - па 500 бел. руб. Вынікі конкурсу будуць аб'яўлены не пазней за 27 сакавіка 2026 года.

Падрабязная інфармацыя аб конкурсе (тэрміны і парадак яго правядзення, патрабаванні, што прад'яўляюцца да ўдзельнікаў і іх конкурсных работ, і інш.) размешчана на партале - www.fingramota.by.

Конкурс праводзіцца штогод пачынаючы з 2018 года. За ўвесь час правядзення ўдзельнікі прыслалі каля 3,5 тыс. відэаролікаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі