Сцяг Серада, 11 сакавіка 2026
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
03 лютага 2026, 16:32

"Каб людзі паверылі ў поспех". Рагожнік назваў самую складаную задачу для Віцебскай вобласці

 

Аляксандр Рагожнік
Аляксандр Рагожнік
3 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Самая складаная задача, якая стаіць перад Віцебскай вобласцю, - каб людзі паверылі ў поспех. Такое меркаванне выказаў журналістам старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Рагожнік пасля нарады ў Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі па асобных пытаннях сацыяльна-эканамічнага развіцця Віцебскай вобласці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Самая складаная задача, якая стаіць перад Віцебскай вобласцю, - каб людзі паверылі ў поспех. Калі яна будзе вырашана, усё астатняе - ужо інструменты", - сказаў кіраўнік рэгіёна.

Ён лічыць, што ў дзяржаве ёсць дастаткова інструментаў, якія даюць магчымасць развівацца і ажыццяўляць розныя праекты. Напрыклад, праграма па развіцці малых гарадоў прадугледжвае магчымасці для развіцця туріндустрыі і Беларусбанк для гэтага прапануе крэдыты на добрых умовах. Для рэалізацыі інавацыйных праектаў магчыма крэдытаванне з боку Банка развіцця па льготных стаўках.

"Сёння самае галоўнае - мець сам праект, цікавы і акупны, а ўсе астатнія інструменты ў дзяржаве створаны", - падкрэсліў Аляксандр Рагожнік.

Перспектыўным ён лічыць таксама прадаўжэнне работы з замежнымі інвестарамі і рэалізацыю сумесных праектаў, у тым ліку на базе цэлюлозна-кардоннага камбіната або па будаўніцтве цяпліц. Яшчэ адзін прыклад, які прывёў Аляксандр Рагожнік, - інвестпраект на адным з малочных камбінатаў вобласці, дзе "ў хуткім часе будзе разлівацца вельмі цікавы сучасны малочны прадукт топ-узроўню, і загрузка прадпрыемства будзе забяспечана".

Гаворачы аб прынцыповых момантах, якія на гэтым этапе перашкаджаюць паспяховаму развіццю Віцебскай вобласці, старшыня аблвыканкама звярнуў увагу на пытанні кадраў і дысцыпліны: "Асноўная праблема - у адносінах людзей. Калі яны пачнуць адносіцца да дзяржаўнага як да свайго, такая праблема сама сабой адыдзе. Для гэтага трэба некалькі ўмоў: дастойная аплата за цяжкую працу, добрая атмасфера ўнутры калектыву, дастойныя адносіны з боку кіраўніка да любога работніка - усё гэта стварае калектыў, які здольны пераадолець любыя цяжкасці".-0- 
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі