3 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Для Віцебскай вобласці патрэбны пакрокавы антыкрызісны план. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на нарадзе па асобных пытаннях сацыяльна-эканамічнага развіцця Віцебскай вобласці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Неабходны пакрокавы антыкрызісны план. Зразумелы, канкрэтны, выканальны", - падкрэсліў беларускі лідар.
Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што ў кастрычніку 2025 года адбылася маштабная нарада па сацыяльна-эканамічным развіцці Віцебшчыны. Ён адзначыў, што сітуацыя ў рэгіёне складваецца горш, чым у іншых рэгіёнах, але і астатнім расслабляцца не трэба. "Тое, што мы бачым у Віцебскай вобласці, характэрна для ўсіх абласцей. Я хачу, каб вы гэта пачулі і давялі да кожнага губернатара", - падкрэсліў беларускі лідар.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў Віцебску на нарадзе строга акрэслілі кола праблем, якія не вырашаліся гадамі, пераходзілі "ў спадчыну" ад аднаго губернатара да другога і ў рэшце рэшт ператварыліся ў сістэмныя. Таксама дамовіліся, што да новага года кіраўніцтва рэгіёна прыме аператыўныя меры па навядзенні парадку.
У студзені бягучага года старшынёй Віцебскага аблвыканкама быў назначаны Аляксандр Рагожнік. "Сёння першая кантрольная кропка, каб ацаніць рэальную сітуацыю і зразумець, ці ёсць станоўчыя зрухі. Губернатар павінен пачынаць са слабых месцаў і прыняцця рашэнняў. Трэба прымаць рашэнні. Калі памыліцеся, паправім", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

"Устараняць усе праблемы давядзецца новаму губернатару з тымі людзьмі, якія ў яго ёсць. Ён пачынае работу фактычна ў ваенна-палявых умовах. Ты і сам па характары як ваенны чалавек. Усе павінны бегчы (у рэалізацыі задач па развіцці рэгіёна. - Заўвага БЕЛТА). Будзеце бегчы - буду дапамагаць і падтрымліваць, калі вы гэтага заслугоўваеце. Неабходны рэалістычны план і ваенная дысцыпліна па выкананні гэтых планаў", - падкрэсліў беларускі лідар.
Аляксандр Лукашэнка, у прыватнасці, згадаў пра інтэграцыйныя структуры ў АПК Віцебскай вобласці, якіх на гэты момант засталося шэсць. "На тры структуры я вам адказных людзей знайшоў. Якія дапамогу акажуць і спытаюць, і запатрабуюць, і мяне праінфармуюць", - сказаў Прэзідэнт.

Гэтыя тры чалавекі - людзі, якія ўжо рэалізуюць паспяховыя праекты ў АПК, якія ў тым ліку прадстаўляюць прыватны бізнес: генеральны дырэктар агракамбіната "Дзяржынскі" Уладзімір Лук'янаў, бізнесмены Аляксандр Машэнскі і Яўген Баскін.
"Вось вам, гавару, мужыкі, сыравінныя зоны. Тры з шасці. Ну а на тры (інтэграцыйныя структуры. - Заўвага БЕЛТА) самі знойдзеце. Гэта будуць вашы памочнікі. Тэхналагічна, фінансава, арганізацыйна. Але яны будуць вам дапамагаць, рэкамендаваць. А губернатару прымаць рашэнні разам са старшынямі райвыканкамаў. Іх 21. Праз іх і дзейнічайце", - заявіў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка падзяліўся, што нават думаў аб магчымасці ўвядзення асобных падатковых паслабленняў для Віцебскай вобласці. Але гэты варыянт трэба грунтоўна падлічыць.
"Розныя варыянты трэба думаць. Але пакуль будзем дапамагаць канкрэтна. Вось ён прыйдзе да вас (кіраўнік вобласці ва ўрад. - Заўвага БЕЛТА) - 200 прафілакторыяў (для цялят. - Заўвага БЕЛТА). Цану ты ведаеш. Мінус яшчэ 10 працэнтаў. Таму што лес дадзім і іншае. Пілаваць - няхай на "Віцебскдрэве" пілуюць дошкі. Металічныя слупы вырабім за гэтыя грошы, што дапаможам, аддадзім ім. Яны няхай робяць. Вопыт ёсць. Адзін цялятнік пабудуем. Пакажам 21 старшыні райвыканкамаў і губернатару", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

"Вызначыцеся, хто ў вас там наперадзе будзе ісці, хто зачыстку будзе ажыццяўляць і якая будзе аддача. Падумайце, якую прадукцыю вы будзеце вырабляць", - даў параду беларускі лідар.
Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што некаторыя перспектыўныя праекты ўжо былі прапанаваны Віцебскай вобласці, ёсць адпаведныя планы. У тым ліку ва ўзаемадзеянні з партнёрамі з Кітая і Амана.
Размова, напрыклад, ідзе аб пашырэнні цяплічнай гаспадаркі, выкарыстоўваючы незадзейнічаныя рэсурсы Лукомскай ДРЭС. "Дамовіліся, што там вакол будуць цяпліцы. Танная электрычнасць. Атрымаем нарэшце таматы, агуркі і іншае, чаго не хапае, каб людзі ў міжсезонне нармальна жылі", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Тое ж самае датычыцца перспектыў вырошчвання ў цяпліцах кветак, якія можна прадаваць не толькі ў Беларусі, як альтэрнатыва імпарту. У цяпліцах вырошчваць можна ўсё, упэўнены Прэзідэнт.
"Варушыцца трэба! Я ўжо не гавару пра дрэваапрацоўку. Вы ў лесе жывяце. Сёння драўніна патрэбна ўсім", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
Што датычыцца супрацоўніцтва з Аманам, Аляксандр Лукашэнка нагадаў пра маштабны праект па будаўніцтве цэлюлозна-папяровага камбіната. "Будуйце. Яны забяруць усю прадукцыю, прададуць і вам грошы заплацяць", - сказаў Прэзідэнт.
Нагадаў Аляксандр Лукашэнка і пра пасяўную кампанію, актыўная фаза якой пачнецца ўжо праз два месяцы. Аднак, заўважыў ён, у цэлым па краіне пакуль ёсць некаторае адставанне з назапашваннем угнаенняў. "Ну, гэта ваша справа, як вы там будзеце выходзіць з гэтага. Думайце, як будзем сеяць праз два месяцы. А Горлаў (міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Юрый Горлаў. - Заўвага БЕЛТА) сказаў, што вясна будзе ранняя", - заўважыў кіраўнік дзяржавы.

Сярод удзельнікаў цяперашняй нарады - прэм'ер-міністр Аляксандр Турчын, старшыні палат парламента Наталля Качанава і Ігар Сергяенка, якія таксама з'яўляюцца кіраўнікамі рабочай групы па кантролі за сацыяльна-эканамічным развіццём Віцебскай вобласці, кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Дзмітрый Крутой, старшыня КДК Васіль Герасімаў, генеральны пракурор Дзмітрый Гара, старшыня праўлення Нацбанка Раман Галоўчанка, кіраўнік спраў Прэзідэнта Юрый Назараў. Таксама запрошаны віцэ-прэм'еры, шэраг міністраў, намеснікі старшыні Віцебскага аблвыканкама, кіраўнікі банкаў.-0-