Сцяг Пятніца, 13 сакавіка 2026
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
02 лютага 2026, 15:42

Пасяджэнне Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы запланавана на канец лютага 

2 лютага, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Пасяджэнне Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы запланавана на канец лютага. Аб гэтым паведаміў прэм'ер-міністр Расіі Міхаіл Мішусцін на пасяджэнні Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы, якое праходзіць у Маскве, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"На канец гэтага месяца запланавана пасяджэнне Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы пад кіраўніцтвам прэзідэнтаў Беларусі і Расіі. І, вядома, галоўная мэта сёння - забяспечыць падрыхтоўку маючай адбыцца сустрэчы нашых лідараў", - сказаў Міхаіл Мішусцін.

Ён канстатаваў, што большая частка з запланаваных на бягучае трохгоддзе задач па рэалізацыі палажэнняў Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы выканана. "У першую чаргу - у прамысловасці, у сельскай гаспадарцы, у энергетыцы, у транспарце, у лагістыцы, у падатковай і мытнай сферах, у навуцы, у адукацыі, у культуры і ў многіх іншых галінах", - пералічыў прэм'ер-міністр РФ.

"Інтэграцыя Расіі і Беларусі ў Саюзнай дзяржаве ў многім служыць арыенцірам для сумеснай работы ў іншых шматбаковых фарматах, уключаючы Еўразійскі эканамічны саюз, Садружнасць Незалежных Дзяржаў, Шанхайскую арганізацыю супрацоўніцтва. Разам мы фарміруем умовы для непасрэднага ўзаемадзеяння людзей, прадпрымальнікаў, прадпрыемстваў, павышэння якасці жыцця грамадзян і працвітання нашых дзяржаў", - падкрэсліў Міхаіл Мішусцін.-0-

Фота Віталя Піваварчыка
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі