Стужка навiн
18
.12.25
10:45
Эканоміка
Першы сумесны аналітычны праект рэалізавалі БУТБ і БДЭУ
Мэта даследавання - вывучыць кан'юнктуру, асаблівасці і ключавыя трэнды
на малочных рынках краін Еўразійскага эканамічнага саюза, Еўрапейскага
саюза, Кітая, Індыі, Новай Зеландыі і ЗША, каб выявіць магчымасці і
рызыкі для беларускіх экспарцёраў малакапрадуктаў, якія выкарыстоўваюць
электронную платформу БУТБ.
10:23
Грамадства
Беларусы абараняюць сваё: дэлегат УНС аб ролі арміі ў сваім жыцці і стаўленні беларусаў да роднай зямлі
Ва Узброеных Сілах 34-гадовы ўраджэнец Бярозы служыць ужо 17 гадоў.
Пасля заканчэння Ваеннай акадэміі ў 2012 годзе яго накіравалі ў 38-ю
асобную гвардзейскую дэсантна-штурмавую брыгаду ў Брэсце.
10:00
Грамадства
"Работа з дзецьмі мне заўсёды была даспадобы". Дэлегат УНС аб прызванні, патрыятызме і будучыні краіны
Загадчыца ДУА "Дзіцячы сад нумар 6 г.Фаніпаля" Юлія Пражэнік у сваёй
прафесіі чалавек не выпадковы. Яна з уласнага вопыту ведае, як з нуля
арганізаваць работу ў дашкольнай установе і выклікаць прыязнасць да сябе
і юных выхаванцаў, і ўсяго педагагічнага калектыву.
09:29
Грамадства
"Два тыдні не выходзіў з дома, пакуль не развучыў акорды". Як медбрат ратуе людзей, піша музыку і падарожнічае на матацыкле
Анатоль Занковіч працуе медбратам-анестэзістам у Гродзенскай
універсітэцкай клініцы. А яшчэ наш герой - рознабаковая, творчая натура:
іграе на гітары, піша песні, падарожнічае на матацыкле. Праўда, самую
галоўную ролю ён адводзіць сваёй сям'і - жонцы і траім дзецям.
09:03
Спорт
Сабаленка пачне новы сезон на турніры WTA-500 у Брысбене
Арына Сабаленка пачне новы тэнісны сезон з абароны тытула на турніры
WTA-500 у аўстралійскім Брысбене. Спаборніцтвы пройдуць з 4 па 11
студзеня 2026 года.
08:37
Грамадства
Па якіх індыкатарах будуць ацэньваць выкананне праграмы сацэканамразвіця да 2030 года, расказалі ў Мінэканомікі
У праграме сацыяльна-эканамічнага развіцця некалькі прыярытэтаў, па
кожным - мэтавыя задачы з алічбаванымі індыкатарамі. Усяго каля 70 такіх
паказчыкаў, размеркаваных па раздзелах. Яны дазваляюць дакладна
адсочваць прагрэс, заўважыў Аляксей Зубовіч.
08:01
Грамадства
Воблачна з праясненнямі і без істотных ападкаў будзе ў Беларусі 18 снежня
Месцамі чакаецца туман, слабы галалёд. Вецер паўднёва-заходні, заходні 3-8 м/с. Тэмпература паветра днём - мінус 1 - плюс 5 градусаў.
07:31
Прэзідэнт
Лукашэнка павіншаваў з 30-годдзем калектыў прадпрыемства "Белспецзнештэхніка"
Аляксандр Лукашэнка пажадаў работнікам прадпрыемства моцнага здароўя,
міру, дабра, дабрабыту і новых прафесійных поспехаў на карысць Беларусі.
07:30
Прэзідэнт
Лукашэнка пацвердзіў імкненне Беларусі развіваць супрацоўніцтва з Катарам
Кіраўнік беларускай дзяржавы адзначыў дынамічнае развіццё адносін паміж
краінамі. Надзейны фундамент для пашырэння двухбаковага ўзаемадзеяння,
паводле слоў Прэзідэнта, заклалі афіцыйныя візіты Прэм'ер-міністра і
Міністра абароны Беларусі ў Доху ў 2025 годзе.
07:00
Грамадства
Прэзідэнцкае Пасланне і праграма на пяцігодку. У Мінску збіраецца чарговае пасяджэнне VII УНС
Другое пасяджэнне VII Усебеларускага народнага сходу пройдзе 18 і 19 снежня ў Мінску. Плануецца, што ў першы дзень будзе заслуханы зварот Прэзідэнта з Пасланнем да беларускага народа і парламента.
00:40
Прэзідэнт
Лукашэнка: Беларусь і ЗША могуць разам працаваць у Венесуэле
Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у інтэрв'ю амерыканскай тэлекампаніі "Ньюсмакс".
00:35
Прэзідэнт
Лукашэнка перадаў Коўлу "прагматычныя прапановы", якія знаходзяцца ў плоскасці інтарэсаў ЗША
Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, у ходзе перагавораў са
спецпасланнікам ЗША ў Беларусі Джонам Коўлам ён перадаў "некаторыя
прапановы нашага прагматызму", якія знаходзяцца ў плоскасці інтарэсаў
ЗША.
00:27
Прэзідэнт
Лукашэнка расказаў, як не паддаўся на прапановы еўрапейцаў аб "дэмакратыі" і зрабіў стаўку на Кітай
Кіраўніка дзяржавы ў час інтэрв'ю спыталі пра Кітай і яго лідара Сі
Цзіньпіна. Аляксандр Лукашэнка расказаў, што ўпершыню пабываў у гэтай
краіне больш як 30 гадоў таму, калі быў дэпутатам, і ўжо тады заўважыў,
што за Кітаем - вялікая будучыня.
00:24
Прэзідэнт
Што здарыцца, калі амерыканская ініцыятыва "Ключавой пяцёркі" заменіць G7. Прагноз ад Лукашэнкі
"Са сродкаў масавай інфармацыі я пачуў, што Трамп гатовы стварыць нейкі
блок з пяці дзяржаў: Расія, Кітай, Японія, Злучаныя Штаты Амерыкі і
Індыя. Я думаю, калі гэты саюз здарыцца, свет будзе зусім іншы - і за
кароткі прамежак часу", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
00:18
Прэзідэнт
Як масмедыя ствараюць скажоныя вобразы палітыкаў. Лукашэнка растлумачыў на прыкладзе Кім Чэн Ына
Лідары Беларусі і КНДР, у ліку кіраўнікоў іншых дзяржаў, прысутнічалі на
ваенным парадзе ў Кітаі ў верасні бягучага года. Аляксандра Лукашэнку
спыталі, якое ўражанне ў яго склалася ад сустрэчы з паўночнакарэйскім
лідарам.
