3 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка растлумачыў, чаму нядаўняя раптоўная праверка гатоўнасці Узброеных Сіл была аб'яўлена без папярэдняга інфармавання Генштаба і міністра абароны. Адпаведныя заявы кіраўнік дзяржавы зрабіў на нарадзе па асобных пытаннях сацыяльна-эканамічнага развіцця Віцебскай вобласці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што пасля аб'яўлення праверкі Узброеных Сіл сталі з'яўляцца ўкіды ад "збеглых": "Ах, не давярае міністру абароны, не давярае Генштабу".

"Я ўсім давяраю. Але гэта - раптоўная праверка, якую праводзіць Галоўнакамандуючы. І я хачу паглядзець, як у гэтай раптоўнай праверцы будуць дзейнічаць Генштаб і Мінабароны", - звярнуў увагу Прэзідэнт. У гэтым і ёсць істотнае адрозненне раптоўнай праверкі ад любых іншых, якія таксама праводзяцца ва УС.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што раней не раз папярэджваў ваенных, што яны заўсёды павінны быць гатовы да любога развіцця падзей, у тым ліку і да дзеянняў на выпадак пачатку вайны. І Прэзідэнту дакладвалася аб адпаведнай боегатоўнасці. Яе і вырашана было праверыць.
Прытрымліваючыся прынцыпу раптоўнасці, Прэзідэнт падпісаў распараджэнне пад грыфам "сакрэтна", у якім пазначана задума маючай адбыцца праверкі. Дзяржсакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч атрымаў закрыты пакет з дакументам, пасля чаго выехаў у вызначаную кіраўніком дзяржавы воінскую часць. "Распараджэнне Прэзідэнта - у канверт, вось туды едзьце, - расказаў Аляксандр Лукашэнка аб паслядоўнасці дзеянняў і размове з Аляксандрам Вальфовічам. - Я на прамой сувязі. Ніякага Міністэрства абароны, нікога не інфармуй". Па даручэнні Прэзідэнта да правядзення праверкі таксама быў прыцягнуты старшыня КДК Васіль Герасімаў.

"Вось чаму міма Генштаба і міністра абароны. Але міністр абароны адразу ж быў праінфармаваны па змесце майго распараджэння", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
"Што я няправільна зрабіў? А калі вайна? Што будзем рабіць? Я павінен быць перакананы, што нашы ваенныя не дарэмна ядуць хлеб", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Гаворачы аб папярэдняй ацэнцы праведзенай раптоўнай праверкі, кіраўнік дзяржавы адзначыў: "Быццам, нядрэнна". Але канчатковыя вынікі, паводле яго слоў, будуць падведзены пазней.
Нават у складаных умовах надвор'я вынікі праверкі нядрэнныя, добра паказалі сябе і тэхніка, і людзі. "Менш працэнта тэхнікі выйшла са строю. Цярпіма. Хоць і гэтага быць не павінна", - заўважыў Аляксандр Лукашэнка.
Важным этапам для ваеннаслужачых у час праверкі стаў марш-кідок на 5 км, з якім яны справіліся. Зрэшты, як заўважыў Прэзідэнт, праводзілі яны яго не з поўнай выкладкай. Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што ў час яго службы ў пагранвойсках байцы, і ён у тым ліку, рабілі марш-кідкі на 15 км і ў поўнай выкладцы. Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што менавіта добрая фізічная і агнявая падрыхтоўка ваенных адыгрываюць ключавую ролю ў сучасных умовах вядзення баявых дзеянняў. "Калі бяжыць добра, страляць умее - будзе жыць. Элементарна. Вось я і правёў гэту праверку, - сказаў Прэзідэнт. - Беглі, "паміралі", неслі на плячах... Ноччу стралялі, днём стралялі. Холадна было. А што? Нехта будзе чакаць, пакуль цёпла будзе. Гэта ж вайна (паводле задумы праверкі. - Заўвага БЕЛТА)".
"Афіцэры сябе лепш паказалі, чым салдаты. Гэта паводле папярэдніх даных", - дадаў ён.
Прэзідэнт заўважыў, што Міністэрства абароны ў рамках сваіх паўнамоцтваў таксама праводзіць розныя праверкі. І адна з іх - праверка баявой гатоўнасці злучэнняў і воінскіх часцей - была аб'яўлена ў перыяд правядзення раптоўнай праверкі ад Галоўнакамандуючага. "У іх свая праграма нечаканай праверкі, яна цяпер ідзе. Я назіраю. Міністр абароны нечакана прыехаў, паднімае (па загаду розныя часці і падраздзяленні. - Заўвага БЕЛТА)", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.-0-