Сцяг Серада, 27 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
18 верасня 2017, 16:59

Даўгабуды Мінска павінны быць уведзены ў эксплуатацыю ў 2018 годзе - Качанава

18 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Даўгабуды Мінска павінны быць уведзены ў эксплуатацыю ў 2018 годзе. Такую задачу паставіла кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Наталля Качанава, якая сёння прыняла ўдзел у аператыўнай нарадзе Мінгарвыканкама, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Увод у эксплуатацыю аб'ектаў незавершанага будаўніцтва - гэтыя пытанні павінны быць на пастаянным кантролі кіраўнікоў адміністрацый раёнаў і іх намеснікаў па будаўніцтве і жыллёва-камунальнай гаспадарцы", - паставіла задачу Наталля Качанава. Яна таксама акцэнтавала ўвагу, што ёсць у сталіцы буйныя аб'екты, увод якіх намечаны да 2020 года.

Паводле слоў кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта, на пастаянным кантролі павінна знаходзіцца працаўладкаванне і заработная плата. На аператыўнай нарадзе было адзначана адставанне ад задання па працаўладкаванні грамадзян на наваствораныя рабочыя месцы новых прадпрыемстваў у Заводскім, Ленінскім, Фрунзенскім раёнах. Кіраўнікі адміністрацый гэтых раёнаў расказалі аб прымаемых мерах па выхадзе на планавыя паказчыкі па выніках 2017 года. Так, каб змяніць сітуацыю, напрыклад, ажыццяўляецца стымуляванне развіцця малога бізнесу: прадастаўляюцца ў арэнду памяшканні, знятыя з аўкцыёну альбо незапатрабаваныя на таргах з мінімальнымі каэфіцыентамі да базавай стаўцы арэнднай платы і г.д. Усяго ў бягучым годзе ў Мінску плануецца стварыць 30 тыс. новых рабочых месц.

Сярод іншых прыярытэтных тэм, на якіх спынілася Наталля Качанава, выкананне гадавога задання па росце заработнай платы і своечасовасць яе выплаты на прадпрыемствах і ў арганізацыях сталіцы; фарміраванне цэн, арганізацыя школьнага харчавання, эстэтызацыя гарадскога асяроддзя. Таксама, паводле яе слоў, у Мінску неабходна ўзмацніць работу па прафілактыцы п'янства і алкагалізму, процідзеянні незаконнаму абароту наркатычных сродкаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі