Сцяг Аўторак, 14 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
17 лістапада 2015, 17:45

Параметры выканання дзяржпраграм будуць з'яўляцца ключавымі паказчыкамі эфектыўнасці кіраўнікоў - Кабякоў

17 лістапада, Мінск /Юлія Огнева - БЕЛТА/. Параметры выканання дзяржпраграм будуць з'яўляцца ключавымі паказчыкамі эфектыўнасці кіраўнікоў. Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў на пашыраным пасяджэнні Савета Міністраў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Андрэй Кабякоў звярнуў увагу прысутных на тое, што ў праектах прагнозных дакументаў, унесеных кіраўніку дзяржавы, вызначана, што параметры выканання дзяржпраграм будуць з'яўляцца ключавымі паказчыкамі эфектыўнасці. "Яны будуць прадугледжваць штогадовую разбіўку і будуць дакладна такімі ж паказчыкамі ацэнкі індывідуальных якасцей і выканання абавязкаў на адпаведных пасадах, як і тыя паказчыкі, да якіх мы ўсе прывыклі", - растлумачыў кіраўнік беларускага ўрада.

Таксама ён адзначыў, што ў 2016 годзе ў Беларусі будуць укаранёны новыя падыходы па фарміраванні і фінансаванні дзяржаўных праграм. "Многае будзе залежаць ад якасці падрыхтоўкі галінамі і рэгіёнамі сумесна з Мінэканомікі і Мінфінам праграмных дакументаў. Мы дамовіліся, што работу па пераліках дзяржпраграм і лімітах іх фінансавання павінны канчаткова завяршыць да канца 2015 года", - сказаў Андрэй Кабякоў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі