13 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Ізраіля Іцхака Герцага і ўсіх ізраільцян з нацыянальным святам - Днём Незалежнасці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Кожная нацыя мае права на самавызначэнне і абарону сваіх інтарэсаў. Але мы шчыра спадзяёмся на хуткае ўсталяванне трывалага міру на Блізкім Усходзе і дасягненне кампрамісу па ўрэгуляванні палесціна-ізраільскага канфлікту", - гаворыцца ў віншаванні.
Глыбокія гістарычныя сувязі беларусаў і яўрэяў выходзяць за рамкі палітыкі, адзначыў Прэзідэнт. І цяпер гэтыя сувязі яшчэ больш істотна ўплываюць на фарміраванне дружалюбных і цесных адносін.
"Упэўнены, у год 150-годдзя з дня нараджэння ўраджэнца Беларусі, першага Прэзідэнта Ізраіля Хаіма Вейцмана нашы краіны знойдуць спосабы актывізацыі паліты чнага дыялогу і кантактаў у такіх галінах, як гандаль, сельская гаспадарка, фармацэўтыка, навука, адукацыя, высокія тэхналогіі і турызм, - падкрэсліў беларускі лідар. - Аднаўленне транспартных маршрутаў паміж нашымі дзяржавамі значна садзейнічала б падтрыманню міжчалавечых і дзелавых сувязей".
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Іцхаку Герцагу і яго блізкім добрага здароўя і дабрабыту, а грамадзянам Ізраіля - працвітання і прагрэсу пад мірным небам.-0-