Сцяг Субота, 27 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
12 мая 2024, 10:20

"Ужо ў садзіку вывучаюць сімвалы краіны". Шыкунец аб праекце "Пісьмо пра Беларусь"

12 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ветэран - прамы мосцік паміж мінулым і будучым. Такую думку ў праекце БЕЛТА "Краіна гаворыць" выказаў намеснік начальніка ўпраўлення па наглядзе за расследаваннем асабліва важных крымінальных спраў Генеральнай пракуратуры - намеснік кіраўніка следчай групы па крымінальнай справе аб генацыдзе беларускага народа Сяргей Шыкунец.

"Трэба ўзмацняць ідэалагічную работу з насельніцтвам. Барацьба ў першую чаргу ідзе за розумы, за сэрцы моладзі, - сказаў Сяргей Шыкунец. - Ветэранскі рух, патрыятычныя арганізацыі, клубы - гэта ўсё, як цаглінкі мер па забеспячэнні ідэалагічнай пераемнасці пакаленняў. Усё робіцца дзеля гэтага. Ветэран - гэта прамы мосцік паміж мінулым і будучым. І мы павінны гэта выкарыстоўваць. Няхай ветэран гаворыць, і трэба зрабіць, каб яго чулі ўсе. Чым мы цяпер у тым ліку і займаемся. Наша задача не ўпусціць моладзь. Расследаванне крымінальнай справы аб генацыдзе прадаўжаецца, але расследаваць мала, трэба інфармаваць. Мы таксама пра гэта гаворым, наведваем моладзь. І, зразумела, рэзультат будзе".

Паводле яго слоў, гэта работа пачынаецца яшчэ з дзіцячага сада. "Запушчаны сумесны праект Генпракуратуры і Міністэрства адукацыі - "Пісьмо пра Беларусь". Ідзём у садзік у старшую групу, дзе шасцігодкі і ў вершаванай, і песеннай форме вывучаюць сімвалы краіны - Васілёк, Бусел, гімн, сцяг. І ўсё адбываецца паступова", - дапоўніў намесніка начальніка.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі