Сцяг Пятніца, 21 чэрвеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
09 мая 2024, 22:22

Лукашэнка: ядзерная зброя для Беларусі і Расіі - гэта выключна зброя стрымлівання

9 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ядзерная зброя для Беларусі і Расіі - гэта выключна зброя стрымлівання. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў журналістам пасля ўдзелу ва ўрачыстых мерапрыемствах з нагоды Дня Перамогі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Каменціруючы адпрацоўку пытанняў прымянення нестратэгічнай ядзернай зброі, кіраўнік дзяржавы прывёў простую аналогію: для таго каб аўтамат страляў, яго трэба ўтрымліваць у нармальным стане. А каб умець ім карыстацца і дакладна страляць, трэба трэніравацца.

"Ядзерная зброя - страшная зброя. Мы, кіраўніцтва Расіі часта падкрэсліваем: не стратэгічнага характару. Барані бог узяцца яшчэ за гэту кнопку. Хоць і тактычная зброя сёння ў шмат разоў мацнейшая, чым гэта было ў Хірасіме і Нагасакі. Ад аднаго ўзрыву загінуць тысячы і тысячы людзей. Гэта страшная зброя. Але гэта зброя. І для таго, каб прымяніць такую зброю, трэба трэніравацца, трэба ўмець гэта рабіць, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - Гэта была мая ініцыятыва (Пуцін аб гэтым сказаў). Я яму патэлефанаваў, гавару: "Слухай, мы павінны сінхранізавацца ў гэтым плане". А мэта была адна - мы хацелі паглядзець, як вядучыя ядзерныя дзяржавы ўсё гэта робяць. Мы ж вучымся".

Публічна агучыць планы пра маючую адбыцца трэніроўку ў Беларусі вырашылі не проста так. Прэзідэнт адзначыў, што ў свеце ідзе эскалацыя напружанасці, перш за ўсё яна зыходзіць з Украіны. Але горача ў розных кропках планеты. Так, палае ўжо і Блізкі Усход, няпростая абстаноўка і ў Ціхім акіяне.

"Як ніколі, мы блізка падышлі да ядзернай катастрофы. Што ў гэтай сітуацыі рабіць? Трэба вучыцца страляць з аўтамата і трымаць порах сухім, у тым ліку і гэту смяротную зброю", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Ён падкрэсліў, што для Беларусі і Расіі ядзерная зброя - гэта выключна зброя стрымлівання. "Нам чужога не трэба, Расіі - тым больш. У нас ёсць усё, толькі б мы працавалі нармальна і змаглі выкарыстаць тыя багацці, якія ёсць у Расіі і ў нас, для нашай карысці. Калі так будзе, будзе нармальна. Ім жа нечага не хапае", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт звярнуў увагу, што Злучаныя Штаты таксама адпрацоўваюць у Еўропе прымяненне ядзернай зброі. Аднак робіцца гэта непублічна.

"Што мы ў гэтай сітуацыі павінны зрабіць? Мы публічна аб гэтым заявілі. У нас ёсць самалёты для таго, каб несці ядзерны боепрыпас у выглядзе бомбы. У нас ёсць падрыхтаваныя людзі. А што датычыцца ракеты "Іскандэр", якую перахапіць немагчыма, яны наогул непаражальныя. Таму мы ім гаворым: супакойцеся, у нас усё ёсць", - сказаў беларускі лідар.

Праверка сродкаў - носьбітаў нестратэгічнай ядзернай зброі праходзіць у тры этапы. Спачатку ваенныя трэніраваліся падрыхтоўваць боегалоўкі. Цяпер генеральныя штабы сінхранізуюць сваё ўзаемадзеянне. На трэцім этапе плануецца падвесці вынікі праверкі.

"Мы ні на кога не збіраемся нападаць. Але ўсе павінны разумець, што за намі не заржавее. І ўсе іх размовы: "У яго ліній няма!" - абсалютна правільна гавораць. Я далёка не дурань, але ліній няма", - заявіў беларускі лідар.

Як паведамлялася, генеральныя штабы ўзброеных сіл Беларусі і Расіі праводзяць праверку сіл і сродкаў сумеснай рэгіянальнай групоўкі войскаў, у час якой упершыню будуць адпрацаваны пытанні прымянення нестратэгічнай ядзернай зброі.

У час праверкі сродкаў - носьбітаў нестратэгічнай ядзернай зброі будуць ажыццяўляцца падача спецбоепрыпасаў у ракетныя і авіяцыйныя воінскія часці, загрузка іх на пускавыя ўстаноўкі і падвеска на самалёты. Ракетныя дывізіёны аператыўна-тактычных комплексаў "Іскандэр" і "Паланэз" будуць скрытна выведзены на назначаныя пазіцыі і адпрацуюць пытанні нанясення ракетных удараў для адбіцця верагоднага нападзення на Беларусь.

Адпрацоўка пытанняў прымянення нестратэгічнай ядзернай зброі мае абарончы характар.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі