Сцяг Субота, 27 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
14 мая 2024, 09:00

Цёпла і без ападкаў. Сіноптыкі расказалі, якое надвор'е будзе ў Беларусі на Радаўніцу
 

Фота з архіва
Фота з архіва
14 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Якое надвор'е будзе ў Беларусі на Радаўніцу, расказалі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

На Радаўніцу ўмовы надвор'я ў Беларусі будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, сфарміраваная ў халоднай паветранай масе. Надвор'е чакаецца воблачнае з праясненнямі і пераважна без ападкаў. Вецер пераменных напрамкаў слабы. Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 1-7 градусаў, а па паўднёва-ўсходняй палавіне краіны прагназуюцца замаразкі ад 0 да мінус 3 градусаў. Днём тэмпература паветра ў Беларусі дасягне плюс 13-19 градусаў.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі