Фота з архіва
14 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У праваслаўных вернікаў сёння Радаўніца - дзень памінання памерлых, які прыпадае на аўторак другога велікоднага тыдня. Назва свята паходзіць ад слова "радасць", якую прынесла ўсім Уваскрэсенне Хрыстова.
Асаблівае месца Радаўніцы ў гадавым крузе царкоўных свят - адразу пасля Светлага велікоднага тыдня - нібы прадпісвае хрысціянам не ўпадаць у роспач з-за смерці блізкіх, а, наадварот, радавацца іх нараджэнню ў новае жыццё - жыццё вечнае. Перамога над смерцю, атрыманая Ісусам Хрыстом, выцясняе смутак аб часовай разлуцы з роднымі.
У гэты дзень у цэрквах праходзіць святочная служба: упершыню пасля Вялікадня гучыць памінальная малітва, да якой прыбаўляюцца велікодныя песнапенні. Для памінання блізкіх вернікі ў храме падаюць запіскі з іх імёнамі, ставяць свечкі з малітвай аб упакаенні памерлых, прыносяць прадукты на "канун" (падсвечнік у форме стала, які стаіць перад Распяццем).
Молячыся за памерлых, жывыя дзеляцца з імі велікоднай радасцю аб уваскрэслым Хрысце Збавіцелі. На Радаўніцу абавязковыя абрадавыя стравы - памінальная посная куцця з мёдам, фарбаваныя велікодныя яйкі, кулічы, бліны, мядовыя велікодныя пернікі.

Памінанне праводзіцца і на могілках. Магілу прыбіраюць, запальваюць на ёй свечку ў памяць аб памерлым. Абавязак любога праваслаўнага хрысціяніна ў гэта светлае свята - маліць Госпада аб упакаенні душ родных і блізкіх. Дома перад памінальнай трапезай неабходна пачытаць памінальныя малітвы з малітваслова.-0-
Фота Сяргея Шэлега