Сцяг Субота, 27 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
12 мая 2024, 11:32

Лукашэнка расказаў, якім сімвалізмам для яго напоўнены Дзень дзяржаўных сцяга, герба і гімна

12 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка расказаў, якім асаблівым сімвалізмам для яго напоўнены Дзень Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна. Адпаведныя заявы ён зрабіў на ўрачыстай цырымоніі ўшаноўвання дзяржаўных сімвалаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Асабіста для мяне гэты дзень напоўнены асаблівым сімвалізмам. Амаль 30 гадоў таму, 14 мая 1995 года, прайшоў першы ў гісторыі суверэннай Беларусі рэферэндум. Тады наш народ вызначыў свой шлях развіцця і залажыў асновы палітыкі беларускай дзяржавы. Гэта моцная прэзідэнцкая ўлада, стратэгічны саюз з Расіяй, аднолькавы дзяржаўны статус беларускай і рускай моў", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

"Не паддаўшыся на пагрозы сучасных калабарантаў, а дакладней сказаць здраднікаў ад палітыкі, захаваўшы вернасць сабе, сваім прынцыпам і ідэалам, сваёй гісторыі, мы разам адстаялі нашы сапраўдныя дзяржаўныя сімвалы. Разам сказалі "не" сімволіцы, якая стала для нас сапраўдным знакам бяды. Наследнікі народа, які перажыў генацыд, уцалеў у канцлагерах і гета, устаў на барацьбу з ворагам у шматлікіх партызанскіх атрадах і падполлі, інакш зрабіць не маглі", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Такім чынам у 1995-м пераважнай большасцю галасоў беларусы выказаліся за пераемнасць гераічнай сімволікі.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі