Сцяг Субота, 27 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
12 мая 2024, 13:47

Прадстаўнікі моладзі прынеслі клятву вернасці дзяржсімвалам на плошчы Дзяржаўнага сцяга ў Мінску

12 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прадстаўнікі моладзі прынеслі клятву вернасці дзяржсімвалам на плошчы Дзяржаўнага сцяга ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На ўрачыстым мерапрыемстве ў сталіцы ў гэтым годзе сабралася больш за 5,3 тыс. чалавек з усёй краіны. Для ўдзелу ў цырымоніі прыбыў і Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

Пад гукі Дзяржаўнага гімна ваеннаслужачыя роты ганаровай варты ўнеслі на плошчу Дзяржаўны сцяг (полотнішча памерам 10х5 метраў), які аказаўся ўнутры жывога контуру краіны - сярод артыстаў, якія выстраіліся так, каб паўтарыць абрысы граніцы Беларусі.

Клятву вернасці дзяржаўным сімвалам на плошчы Дзяржаўнага сцяга вымавілі сямёра хлопцаў і дзяўчат (прадстаўнікі ад кожнай з абласцей і Мінска), а таксама Герой Беларусі Марына Васілеўская. У гэты дзень аналагічныя рытуалы прынясення клятвы праходзяць па ўсіх рэгіёнах краіны, тысячы прадстаўнікоў маладога пакалення клянуцца захоўваць вернасць дзяржаўным сімвалам.

На працягу апошніх некалькіх гадоў у Дзень дзяржаўных сцяга, герба і гімна такія ўрачыстыя мерапрыемствы праводзяцца штогод. Клятва вымаўляецца на беларускай мове па чарзе кожным з удзельнікаў рытуалу. Прадстаўнікі маладога пакалення клянуцца ў вернасці дзяржаўным сімвалам і Радзіме, якую яны сімвалізуюць, клянуцца быць дастойнымі грамадзянамі, захоўваць мір і згоду на беларускай зямлі і, калі спатрэбіцца, абараняць яе гэтак жа дастойна і самаахвярна, як і прадзеды ў гады Вялікай Айчыннай вайны, клянуцца ўсё жыццё быць сапраўднымі патрыётамі і перадаць любоў да Радзімы сваім нашчадкам.

"Гэта знак глыбокай павагі да мінулага - духоўных і маральных каштоўнасцей, завешчаных нам продкамі. Гэта шчырая ўдзячнасць за мірнае і шчаслівае сучаснае, якое забяспечана старэйшым пакаленнем сучаснікаў, - падкрэсліў у сваім выступленні Аляксандр Лукашэнка. - Але самае галоўнае - гэта дэманстрацыя гатоўнасці ўзяць адказнасць за лёс сваёй краіны".

Пасля ўрачыстай цырымоніі ўшаноўвання дзяржаўных сімвалаў на плошчы Дзяржаўнага сцяга прагучала прэм'ернае выкананне групай "Сэрцы трох" патрыятычнай песні "Ты і я за Беларусь" і адбыўся святочны канцэрт з удзелам пераможцаў рэспубліканскага маладзёжнага агляду-конкурсу "Сэрцам адданыя роднай зямлі".-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі