Сцяг Субота, 27 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
12 мая 2024, 09:00

Лукашэнка: лёс беларускага народа знаходзіць сваё адлюстраванне ў дзяржаўных сцягу, гербе, гімне

Фота з архіва
Фота з архіва
12 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў суайчыннікаў з Днём Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў гэтых сімвалах - сцягу, гербе і гімне - знаходзіць сваё адлюстраванне лёс народа, яго нялёгкі шлях да міру і стварэння на роднай зямлі. "Кожнае слова гімна, кожны элемент сцяга і герба нябачна раскрываюць рэтраспектыву жыцця беларусаў ад самых вытокаў да яркіх здзяйсненняў сённяшняга дня", - канстатаваў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў: "Дзяржаўныя сімвалы суверэннай Беларусі ўвасабляюць у сабе выдатныя дасягненні сучаснікаў: узыходжанне на Эверэст і заваяванне космасу, навуковыя адкрыцці і перамогі ў спорце, стварэнне высокатэхналагічных вытворчасцей і ўнікальных твораў мастацтва, моц і абараназдольнасць Айчыны. У іх - гонар за нашу краіну і наш народ".

Прэзідэнт пажадаў суайчыннікам моцнага здароўя, сямейнага шчасця, радасці і новых поспехаў на карысць Радзімы.

Віншаванне Прэзідэнта Беларусі з Днём дзяржаўных сцяга, герба і гімна

Паважаныя суайчыннікі!

Ад усёй душы віншую вас з Днём Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь.

У гэтых сімвалах знаходзіць сваё адлюстраванне лёс народа, яго нялёгкі шлях да міру і стварэння на роднай зямлі. Кожнае слова гімна, кожны элемент сцяга і герба нябачна раскрываюць рэтраспектыву жыцця беларусаў ад самых вытокаў да яркіх здзяйсненняў сённяшняга дня.

Дзяржаўныя сімвалы суверэннай Беларусі ўвасабляюць у сабе выдатныя дасягненні сучаснікаў: узыходжанне на Эверэст і заваяванне космасу, навуковыя адкрыцці і перамогі ў спорце, стварэнне высокатэхналагічных вытворчасцей і ўнікальных твораў мастацтва, моц і абараназдольнасць Айчыны. У іх - гонар за нашу краіну і наш народ.

У гэты святочны майскі дзень жадаю вам, дарагія землякі, моцнага здароўя, сямейнага шчасця, радасці і новых поспехаў на карысць Радзімы.

Аляксандр Лукашэнка,

12 мая 2024 года.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі