У галіне здабычы нафты ў Беларусі намеціліся значныя зрухі. У прыватнасці, праводзяцца геолага-разведачныя работы па нафце і газе ў паўднёвых раёнах Гомельскай вобласці, дзе ў будучым магчыма арганізацыя нафтаздабычы. Аб гэтым паведаміў журналістам генеральны дырэктар ВА "Беларуснафта" Аляксандр Ляхаў па выніках даклада Прэзідэнту Беларусі.