У Беларусі дзейнічае Канцэпцыя стварэння аб'ектаў па сартаванні і выкарыстанні цвёрдых камунальных адходаў (ЦКА) і палігонаў для іх пахавання. Да 2022 года знікаюць усе міні-палігоны, да 2030 года прадугледжана стварэнне сеткі з 30 міжрэгіянальных сучасных аб'ектаў па абыходжанні з ЦКА для іх сартавання, выкарыстання, а таксама экалагічна бяспечнага пахавання.