Чжан Вэньчуань
29 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кітай цвёрда адстойвае дзяржаўны суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць. Важнасць гэтага адзначыў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол КНР у Беларусі Чжан Вэньчуань на сустрэчы з журналістамі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
"У адказ на правакацыі сіл, якія выступаюць за так званую незалежнасць Тайваня, і маштабныя пастаўкі амерыканскага ўзбраення на Тайвань былі прыняты рашучыя і дзейсныя контрмеры", - сказаў дыпламат.

"Многія краіны свету, уключаючы Беларусь, публічна выказалі падтрымку намаганням урада Кітайскай Народнай Рэспублікі па абароне нацыянальнага адзінства, суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці, за што Кітай выказвае ўдзячнасць. Вяртанне Тайваня ва ўлонне Кітая з'яўляецца важнай састаўной часткай вынікаў Другой сусветнай вайны і пасляваеннага міжнароднага парадку", - заявіў кіраўнік кітайскай дыпламатычнай місіі.

Ён таксама звярнуў увагу: "Прынцып "аднаго Кітая" складае фундаментальную норму міжнародных адносін. Тайваньскае пытанне закранае сутнасць ключавых інтарэсаў Кітая. Накіроўваючы погляд у будучыню, Кітай прадоўжыць прытрымлівацца шляху мірнага развіцця, паглыбляць адкрытасць высокага ўзроўню, аказваць падтрымку і рухацца поплеч з краінамі-аднадумцамі, такімі як Беларусь, на шляху мадэрнізацыі, умацоўваць аўтарытэт і ролю ААН, цвёрда прытрымлівацца мэт і прынцыпаў Стутата ААН, сумесна садзейнічаючы пабудове супольнасці адзінага лёсу чалавецтва".-0-
Фота Сяргея Шэлега