Асноўнай прычынай гібелі людзей на вадзе з'яўляецца парушэнне правіл асабістай бяспекі і пакіданне дзяцей без нагляду. "За пяць месяцаў работнікі АСВОД вынеслі папярэджанне больш як 8,5 тыс. грамадзян. У 2020 годзе было ў два разы менш", - сказаў Дзмітрый Бараноўскі.
Дзмітрый Бараноўскі дадаў: прадаўжаецца падрыхтоўка пляжаў да купальнага сезона. У Беларусі, паводле яго слоў, на 13 мая гатовы 350 пляжаў. "Ахоўваць спакой будуць 466 матросаў-ратавальнікаў".