Для павелічэння долі айчынных тавараў на рынку трэба не з імпартам змагацца, а ствараць сістэму падтрымкі айчынных вытворцаў, стымуляваць развіццё вытворчасцей. Такое меркаванне выказаў журналістам міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Уладзімір Калтовіч па выніках даклада Прэзідэнту.