Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя "Гістарычная памяць і патрыятызм - важнейшыя фундаментальныя каштоўнасці беларускага грамадства і дзяржавы, фактары кансалідацыі ва ўмовах сучасных выклікаў і пагроз" прайшла ў Палаце прадстаўнікоў. У фокусе яе работы былі пытанні захавання гістарычнай памяці і патрыятычнага выхавання ў нашай краіне. У мерапрыемстве прынялі ўдзел парламентарыі, прадстаўнікі выканаўчай галіны ўлады, вучоныя, студэнты і замежныя госці.