Самалёт са 100 тыс. доз вакцыны супраць каранавіруснай інфекцыі прыбыў з Кітая ў Мінск. Вакцыну бязвыплатна даставіў у Беларусь авіяперавозчык Air China. Дакумент аб перадачы гуманітарнага грузу падпісалі міністр аховы здароўя Беларусі Дзмітрый Піневіч і пасол Кітая ў Беларусі Се Сяаюн.