Пра сучасныя тэндэнцыі ў паліграфічнай вытворчасці, канкурэнтаздольнасць прадпрыемства ва ўмовах жорсткай канкурэнцыі і распаўсюджвання лічбавых тэхналогій карэспандэнтам БЕЛТА расказаў дырэктар ААТ "Паліграфкамбінат імя Я.Коласа" Ігар Маланяк.
Паліграфкамбінат з'яўляецца адным з найбуйнейшых у рэспубліцы вытворцаў друкаванай прадукцыі. Акрамя шырокага асартыменту кніжнай і папяровай прадукцыі, спецыялізуецца на выпуску выданняў для людзей са слабым зрокам метадам Брайля. Паліграфпрадпрыемства не раз прадстаўляла галіну на міжнародных кніжных выстаўках.