Навукова-вытворчы цэнтр біятэхналогій адкрылі ў Інстытуце мікрабіялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Цэнтр уяўляе сабой біятэхналагічную вытворчасць поўнага цыкла, якая аснашчана сучасным абсталяваннем для ферментацыі мікраарганізмаў-прадуцэнтаў і атрымання розных таварных форм біяпрэпаратаў.