У Беларусі пачата вытворчасць ахоўных медыцынскіх масак на РУП "Медтэхнацэнтр". Закупленая пры падтрымцы Міністэрства аховы здароўя лінія сёння ўведзена ў эксплуатацыю. Плануецца выпускаць да 30 тыс. медыцынскіх масак за суткі, пры неабходнасці вытворчасць можа быць павялічана.