Чатыры складаныя пацыенты з парушэннем рытму і праводнасці сэрца прааперыраваны ў РНПЦ "Кардыялогія" ў Мінску, паведаміла журналістам дырэктар цэнтра, старшыня Беларускага таварыства кардыёлагаў і тэрапеўтаў Наталля Міцькоўская. Аперацыі прайшлі пад кіраўніцтвам расійскага ўрача-арытмолага, прэзідэнта Еўразійскай асацыяцыі арытмолагаў, прафесара Андрэя Ардашава.