Самы вялікі ў свеце самазвал грузападымальнасцю 450 т створаны ў 2013 годзе на БЕЛАЗе. Пра асаблівасці, характарыстыкі і запатрабаванасць такой тэхнікі расказаў начальнік канструктарскага бюро агульнай кампаноўкі навукова-тэхнічнага цэнтра ААТ "БЕЛАЗ" - кіруючая кампанія холдынга "БЕЛАЗ-Холдынг" Аляксандр Наскавец.