Першае згадванне пра Полацк у "Аповесці мінулых гадоў" датуецца 862 годам. Гэта адзін са старэйшых гарадоў не толькі ў Беларусі, але і ва ўсім Усходнеславянскім рэгіёне. Дзякуючы багатай гісторыка-культурнай спадчыне, свайму насычанаму культурнаму жыццю Полацк быў першым беларускім горадам, які быў удастоены звання культурнай сталіцы Беларусі. Такое ганаровае званне ён атрымаў у 2010 годзе.