У Міністэрстве замежных спраў Беларусі заяўляюць, што пераакрэдытацыя замежных СМІ, якія працуюць у Беларусі, не з'яўляецца спробай зачысткі інфармацыйнага поля. Новае палажэнне аб парадку акрэдытацыі журналістаў замежных сродкаў масавай інфармацыі ўведзена ў дзеянне з 2 кастрычніка.