У форуме РІНТІ-2019 удзельнічаюць вядучыя спецыялісты па інфармацыйных тэхналогіях з Беларусі, Расіі, Украіны і Азербайджана.
У час канферэнцыі праходзіць выстаўка навуковых распрацовак у галіне штучнага інтэлекту і лічбавых тэхналогій, дзе прадстаўлены апошнія дасягненні акадэмічных інстытутаў, вышэйшых навучальных устаноў Беларусі, а таксама арганізацый Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень".