Прыморскі край Расіі мае намер закупіць у Беларусі электробусы і заказаць будаўніцтва некалькіх важных аб'ектаў. Аб гэтым паведаміў журналістам губернатар рэгіёна Алег Кажамяка па выніках сустрэчы з кіраўніком дзяржавы Аляксандрам Лукашэнкам і візіту дэлегацыі края ў Беларусь.