Ваенныя лётчыкі 5 жніўня ў час аператыўна-тактычнага вучэння адпрацавалі пытанні выкарыстання ўчасткаў аўтадарог у якасці запасных аэрадромаў. Пілоты адпрацавалі пасадку ваенных самалётаў на ўчастку трасы М1, што ў Івацэвіцкім раёне. Палёты на МіГ-29, Су-25, Як-130 і Л-39 выканалі экіпажы 116-й гвардзейскай штурмавой і 61-й знішчальнай авіяцыйных баз.