Напярэдадні Міжнароднага дня абароны дзяцей Саюз юрыстаў арганізаваў дабрачынную акцыю "Збяром падарункі разам!" для выхаванцаў Дзіцячага дома нумар 3 Мінска, сацыяльна-педагагічных цэнтраў Барысаўскага, Клецкага і Нясвіжскага раёнаў. Адгукнуліся і прынялі ўдзел у акцыі больш за 50 пярвічных арганізацый саюза.