Беларускія ўрачы выратавалі 2-месячнае дзіця з цяжкай пнеўманіяй, выкліканай каранавірусам. Гэта першы выпадак у Беларусі і, магчыма, у СНД.
У цэлым жа выпадак сам па сабе ўнікальны: дзеці ў меншай ступені хварэюць на каранавірус і ў іх такіх цяжкіх форм практычна не бывае.
Як расказаў дырэктар РНПЦ дзіцячай хірургіі Канстанцін Драздоўскі, у гэтым выпадку адзіны спосаб выратавання дзіцяці, у якога была вельмі цяжкая пнеўманія, што пагражала жыццю, - падключэнне апарата ЭКМА.
На момант падключэння да апарата ЭКМА дзіцяці было ўсяго два месяцы, удакладніў Канстанцін Драздоўскі. "Гэта "ювелірны" выпадак. Цяпер дзяўчынка сама дыхае, есць, знаходзіцца побач з мамай і ідзе на папраўку.