27 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Кітай дынамічна нарошчваюць узаемны тавараабарот. Аб гэтым заявіў журналістам Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы Аляксандр Чарвякоў па выніках нарады ў Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі па пытаннях развіцця супрацоўніцтва з КНР, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Дыпламат звярнуў увагу на істотны рост тавараабароту - на 18 працэнтаў. "Экспарт з'яўляецца ключавым элементам, паколькі, па сутнасці, вызначае нашу канкурэнтаздольнасць. У Кітай мы пастаўляем не толькі ўгнаенні, але і прадукты харчавання, прадукцыю дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў, інтэгральныя мікрасхемы, гэта значыць і тую прадукцыю, якая мае даволі высокую дабаўленую вартасць", - падкрэсліў ён.
Пасол выказаў упэўненасць, што ёсць вялікія рэзервы для нарошчвання паставак беларускай прадукцыі ў КНР.
Аляксандр Чарвякоў расказаў, што ў час нарады разглядаліся гэтыя пытанні, у тым ліку стварэння схемы хуткай дастаўкі беларускай прадукцыі ў любы пункт Кітая. "Сёння абмяркоўвалі, што ёсць патэнцыял і ён крыецца шмат у чым у арганізацыйных формах прасоўвання беларускай прадукцыі на кітайскі рынак. Наша прадукцыя мае высокую якасць, і гэта прызнаюць кітайцы, таму трэба стварыць тыя каналы прасоўвання, праз якія мы змаглі б даволі хутка даставіць неабходную прадукцыю ў канкрэтны пункт Кітая".
"Кітай сёння актыўна развівае электронны гандаль, трэць рознічнага тавараабароту са значным штогадовым ростам - гэта электронныя, анлайн-платформы, на якіх прадаюцца тавары, і нам неабходна гэты трэнд улічваць. І мы павінны ўпісацца ў новыя механізмы продажаў на кітайскім рынку", - адзначыў Аляксандр Чарвякоў.

Ён дадаў: "А каб актыўна прадаваць на кітайскім рынку, мы там павінны знаходзіцца з нашай прадукцыяй, пастаянна маніторыць попыт на прадукцыю, быць хуткімі і адаптаванымі да тых умоў, якія сёння выбудоўвацца на тэрыторыі Кітая".
Пасол таксама падкрэсліў, што неабходна дакладна арыентавацца на хутказменлівыя патрабаванні кітайскага рынку, паколькі Беларусь настроена на далейшае нарошчванне ўзаемаадносін з Кітаем.
Развіццё электроннага гандлю на кітайскім рынку - важнейшае ў гэтым напрамку, звярнуў увагу пасол. Акрамя таго, кіраўнік беларускай дыпламатычнай місіі закрануў тэму важнасці развіцця турызму.-0-