На навагоднім свяце сабраліся 17 снежня ў рэзідэнцыі Дзеда Мароза ў Белавежскай пушчы 250 дзяцей з усёй Брэсцкай вобласці. Абласную навагоднюю ёлку ў Белавежскай пушчы правялі ўпершыню. Запрашэнні на свята атрымалі таленавітыя і актыўныя вучні, дзеці са шматдзетных сем'яў, дзеці-сіроты.