Марына Зуева
30 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На базе "Мінск-Арэны" завяршыўся Кубак Садружнасці па канькабежным спорце з удзелам мацнейшых спартсменаў Беларусі і Расіі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У заключны дзень турніру канькабежцы вызначылі мацнейшых у гонках з масавым стартам. Увесь п'едэстал у мужчын занялі прадстаўнікі Расіі, лепшым з якіх аказаўся прызёр Алімпійскіх гульняў Данііл Алдошкін. У жаночым забегу першынствавала беларуска Марына Зуева, якая апярэдзіла расіянак Ірыну Сальнікава і Алісу Бекер. Таксама 29 снежня адбыліся спаборніцтвы на стаметроўцы - у дзяўчат наша Ганна Дамарацкая паказала другі рэзультат, зноў уступіўшы толькі лідару расійскай зборнай Дар'і Качанавай. У юнакоў бронзу выйграў беларус Арцём Чабан.
Такім чынам, увогуле на дамашнім Кубку Садружнасці канькабежцы нашай нацыянальнай каманды заваявалі 13 узнагарод (4-4-5). Перамогі на турніры атрымалі Кацярына Гагіева (1500 м), Марына Зуева (3000 м; мас-старт) і Ігнат Галавацюк (1000 м). Трохразовай сярэбранай медалісткай стала Ганна Дамарацкая, адно серабро і адна бронза ў актыве Ягора Дамарацкага. Таксама Галавацюк і Гагіева падняліся на трэцюю прыступку п'едэстала на 500-метроўцы, а ў камандным спрынце тройку прызёраў замкнуў квартэт з Мінска.-0-
Фота Сяргея Шэлега