Фота з архіва
19 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урачыстыя мерапрыемствы "Апошні званок" для 9-х і 11-х класаў пройдуць у Беларусі 23 мая. Аб гэтым журналістам паведаміў намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай, выхаваўчай работы і маладзёжнай палітыкі - начальнік упраўлення выхаваўчай і сацыяльнай работы Міністэрства адукацыі Аляксандр Мацюшонак, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Апошнія званкі для 9-х і 11-х класаў пройдуць у Беларусі 23 мая. Гэта мерапрыемства Міністэрствам адукацыі рэкамендавана праводзіць у школе з усімі традыцыямі, якія ўстаноўлены ў гэтай установе адукацыі. Акрамя таго, для выпускнікоў 11-х класаў "Апошні званок" рэкамендавана праводзіць на ўзроўні раёна, горада, вобласці - паводле меркавання дырэктара, бацькоўскай грамадскасці і заснавальніка", - расказаў Аляксандр Мацюшонак.
Паводле яго слоў, урачыстыя мерапрыемствы заканчэння навучальнага года сёлета крыху скарэкціраваны. "Улічваючы тое, што на выпускнікоў выпадае даволі каласальная нагрузка ў першую чаргу з-за шчыльнага графіка ЦЭ і ЦТ, было прынята рашэнне ў бягучым годзе не праводзіць Рэспубліканскі апошні званок", - праінфармаваў прадстаўнік Мінадукацыі.
У рэкамендацыях адукацыйнага ведамства зроблены акцэнт на мерах бяспечнай арганізацыі свята "Апошні званок". Напрыклад, яно павінна доўжыцца не больш за 45 мінут з улікам умоў надвор'я. Мінадукацыі таксама рэкамендуе школам папярэдне правесці растлумачальную работу з бацькамі аб бяспецы дзяцей у цёмны час сутак.-0-