Фота з архіва
Навіны сюжэта
"Маладзёжная палітыка Беларусі "
19 мая, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Парламенцкія слуханні "Аб развіцці маладзёжнай палітыкі ў Саюзнай дзяржаве" пройдуць 21 мая ў Смаленску. Мерапрыемства будзе прысвечана ўмацаванню ўзаемадзеяння Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі ў сферы маладзёжнай палітыкі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі.
Да ўдзелу ў мерапрыемстве запрошаны губернатар Смаленскай вобласці, прадстаўнікі Міністэрства адукацыі Беларусі, Міністэрства навукі і вышэйшай адукацыі Расіі, Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта, Міністэрства маладзёжнай палітыкі Пскоўскай вобласці, пасольства Расіі ў Беларусі, Федэральнага агенцтва па справах моладзі, а таксама прадстаўнікі ВНУ, навукова-даследчых інстытутаў, грамадска-дзяржаўных рухаў, супольнасцей и аб'яднанняў, зацікаўленых у развіцці маладзёжнай палітыкі ў Саюзнай дзяржаве.
22 мая ў Смаленску таксама пройдзе пасяджэнне Маладзёжнай палаты пры Парламенцкім сходзе Саюза Беларусі і Расіі. Яго ўдзельнікі падвядуць вынікі дзейнасці Маладзёжнай палаты за мінулы год, абмяркуюць удзел членаў Маладзёжнай палаты ў другім міжнародным форуме Саюзнай дзяржавы "Вялікая спадчына - агульная будучыня", а таксама сфарміруюць план работы Маладзёжнай палаты на 2026-2027 гады.-0-