19 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сустрэча з актывамі творчых саюзаў Беларусі пад старшынствам намесніка прэм'ер-міністра Наталлі Пяткевіч прайшла ў Нацыянальнай бібліятэцы ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Наталля Пяткевіч адзначыла, што ў творчых саюзаў Беларусі і дзяржаўных органаў мэты аднолькавыя. "У першую чаргу гэта развіццё нацыянальнай культуры. Гэта вялізны пласт пытанняў. Развіваць культуру, захоўваць і прымнажаць нашу спадчыну мы павінны разам, - сказала яна. - Але самае галоўнае - тое, што трэба займацца адзіна важным - нацыянальнай культурай. Я прапанавала б аб'яднаць намаганні - з розных бакоў падысці да пытання развіцця нашага нацыянальнага здабытку, розных відаў мастацтва і працаваць разам на карысць нашай краіны, нашага народа".
Наталля Пяткевіч прапанавала экспертам абмеркаваць, што трэба зрабіць для таго, каб маладыя таленты развіваліся і працавалі ў нашай краіне. "Хочацца пачуць, што неабходна зрабіць, каб была адпаведная абстаноўка і атмасфера для таго, каб хацелася ствараць. Зразумела, матэрыяльны бок, ён важны, але адны грошы не дадуць талентаў. Значыць, трэба, каб была яшчэ і сукупнасць іншых умоў. Пагаворым аб тым, што мы ўсе разам можам прыўнесці ў развіццё нацыянальнай культуры", - падкрэсліла яна.
"Вельмі хочацца, каб немагчыма было купіць білет у філармонію, таму што там выконваюць творы нашы выканаўцы. Хочацца, каб у тэатрах ішлі нашумелыя пастаноўкі. Вельмі хочацца, каб нашы піяністы, скрыпачы і іншыя музыканты давалі свае канцэрты на радзіме. Хочацца хадзіць на выставы нашых мастакоў і каб іх з'яўлялася больш. Хочацца, каб выдаваліся і былі запатрабаваны беларускія паэты і пісьменнікі. Таму што ў Беларусі ёсць выключна таленавітыя людзі. У нас вялікі патэнцыял", - сказала Наталля Пяткевіч.
Міністр культуры Марат Маркаў у сваю чаргу заклікаў удзельнікаў сустрэчы быць вельмі адкрытымі і выказаць у тым ліку існуючыя праблемы.

Міністр культуры Марат Маркаў у сваю чаргу заклікаў удзельнікаў сустрэчы быць вельмі адкрытымі і выказаць у тым ліку існуючыя праблемы.Прадстаўнікі творчых саюзаў расказалі, што робяць для развіцця нацыянальнай культуры, а таксама абазначылі кропкі росту і напрамкі для пашырэння супрацоўніцтва. Наталля Пяткевіч адзначыла важнасць праведзенай сустрэчы і абмену меркаванняміі і выказала гатоўнасць у прадаўжэнні дыялогу для развіцця сферы культуры.-0-
Фота Віталя Піваварчыка