Сцяг Чацвер, 18 чэрвеня 2026
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
19 мая 2026, 11:52

У Беларусі пабудавалі ў студзені-красавіку 7,6 тыс. кватэр
 

Фота з архіва
Фота з архіва
19 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Арганізацыі ўсіх форм уласнасці ў студзені - красавіку 2026 года пабудавалі 7,6 тыс. кватэр, уведзена ў эксплуатацыю 842,1 тыс. кв.м жылля. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

Для грамадзян, якія знаходзяцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, уведзена ў эксплуатацыю 241,6 тыс. кв.м агульнай плошчы, або 28,7 працэнта ад агульнага аб'ёму ўведзенага жылля.

З агульнага аб'ёму ўведзенага жылля для грамадзян, якія знаходзяцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, з выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкі пабудавана 125,2 тыс. кв.м.

У сельскіх населеных пунктах уведзена ў эксплуатацыю 330,7 тыс. кв.м агульнай плошчы жылля, або 39,3 працэнта ад агульнага ўводу па краіне.-0-
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі