Фота пасольства Беларусі ў Расіі
19 мая, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Кнігу "Операция "Багратион". Итоги. Уроки. Дорогами Победы", якая выйшла ў выдавецтве "Беларусь", прэзентавалі ў Маскве ў Дзелавым і культурным комплексе пасольства Беларусі ў Расіі. У выданні прадстаўлены ўнікальныя дакументы, якія раней былі недаступны для шырокай публікі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Гэта сумесны беларуска-расійскі праект, у якім удзельнічаюць вядучыя вучоныя дзвюх краін, палітычныя, грамадскія дзеячы, а таксама дзеці і ўнукі маршалаў Перамогі. Яны на аснове арыгінальных дакументаў, пісем дапоўнілі веды аб вядомых нам падзеях", - расказала адзін з аўтараў кнігі і яе складальнік, член праўлення Саюза пісьменнікаў Беларусі Наталля Голубева.

Паводле яе слоў, унікальнасць кнігі заключаецца перш за ўсё ў дакументах з Нацыянальнага архіва Беларусі, расійскіх архіваў Міністэрства абароны, найноўшай і сацыяльна-палітычнай гісторыі. Упершыню ў выданні прадстаўлена арыгінальная перапіска маршала Ракасоўскага. "Галоўная фішка - гэта сапраўдная рука Сталіна, яго перапіска, тое, як ён сваёй рукой пісаў пісьмы Чэрчылю, Рузвельту, пісаў рэзалюцыі. Часам рэзкія, з моцным рускім словам. Вось, напрыклад, дзе ён злосна, калі саюзнікі падманвалі, калі не адкрывалі другі фронт, так і пісаў: "Ды і не паслаць бы вас да такой мацеры". Усе эмоцыі вярхоўнага галоўнакамандуючага ляглі на паперу. Ёсць у кнізе шыфроўкі, спецпасланні - тая закулісная інтрыга, якая разгортвалася вакол палітычных падзей, і тое, што мы вельмі доўга замоўчвалі", - звярнула ўвагу Наталля Голубева.
Яна падкрэсліла, што кніга - гэта не новы гістарычны погляд на аперацыю "Баграціён". "Гэта класіка, наша кніга дапаўняе веды аб гэтай аперацыі. Самае галоўнае, мы зрабілі акцэнт на агрэсіі Еўропы супраць Савецкага Саюза і на ходзе аперацыі "Баграціён". Занадта доўга мы былі талерантнымі. Мы не хацелі ўшчамляць чыесьці нацыянальныя пачуцці, у тым ліку былых саюзнікаў. І мы неяк далікатна абыходзілі гэту тэму. У гэтай кнізе мы вельмі дакладна прааналізавалі ўсе дагаворы з 1933 года, якія Еўропа заключыла з Германіяй (пакт Молатава-Рыбентропа быў апошні ў гэтым шэрагу), калі дзялілі Еўропу, калі пляліся не проста інтрыгі, калі цэлыя еўрапейскія народы станавіліся заложнікамі гэтай сітуацыі. І самае галоўнае, мы паказалі, якім катком па тэрыторыі Беларусі прайшліся нашы так званыя сябры еўрапейскія, саюзнікі", - адзначыла адзін з аўтараў кнігі.
У прыватнасці, у выданні расказваецца і дакументальна пацвярджаецца, што разам з немцамі ў баях за Брэсцкую крэпасць удзельнічалі аўстрыйцы. А французы актыўна былі задзейнічаны ў карных аперацыях на тэрыторыі Беларусі, асабліва ў Віцебскай вобласці. "Прачытайце ў кнізе страшныя лічбы, страшныя факты: "Блакітная дывізія", мадзьяры, славакі, чэхі, румыны, салдаты Мусаліні - уся гэта маса нацысцкая была абрушана супраць беларускага народа", - канстатавала Наталля Голубева.
Як расказала журналістам загадчыца аддзела рэкламы выдавецтва "Беларусь" Анжэла Садоўская, адразу ж пасля выхаду кніга "Операция "Багратион". Итоги. Уроки. Дорогами Победы" стала бестселерам і яе тыраж разышоўся імгненна. Таму цяпер рыхтуецца да выхаду дадатковы тыраж. "І я хачу адзначыць падтрымку Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Гэта сацыяльна значны праект і такая падтрымка - гарантыя таго, што кніга паступіць ва ўсе публічныя бібліятэкі, у бібліятэкі ўстаноў адукацыі і ў кніжны гандаль", - сказала яна.

"Наогул тэма Вялікай Айчыннай вайны займае цэнтральнае месца ў нашым рэдактарскім партфелі, таму што да яе цяпер вельмі вялікая цікавасць. І нават маладому пакаленню не трэба тлумачыць, што інфармацыя, якая прадстаўлена ў інтэрнэце, не заўсёды дакладная. Таму ў пошуках інфармацыі звяртаюцца менавіта да кнігі, таму што кніга - гэта дакумент", - падкрэсліла Анжэла Садоўская.
"Гэта сумесны беларуска-расійскі праект, у якім удзельнічаюць вядучыя вучоныя дзвюх краін, палітычныя, грамадскія дзеячы, а таксама дзеці і ўнукі маршалаў Перамогі. Яны на аснове арыгінальных дакументаў, пісем дапоўнілі веды аб вядомых нам падзеях", - расказала адзін з аўтараў кнігі і яе складальнік, член праўлення Саюза пісьменнікаў Беларусі Наталля Голубева.

Паводле яе слоў, унікальнасць кнігі заключаецца перш за ўсё ў дакументах з Нацыянальнага архіва Беларусі, расійскіх архіваў Міністэрства абароны, найноўшай і сацыяльна-палітычнай гісторыі. Упершыню ў выданні прадстаўлена арыгінальная перапіска маршала Ракасоўскага. "Галоўная фішка - гэта сапраўдная рука Сталіна, яго перапіска, тое, як ён сваёй рукой пісаў пісьмы Чэрчылю, Рузвельту, пісаў рэзалюцыі. Часам рэзкія, з моцным рускім словам. Вось, напрыклад, дзе ён злосна, калі саюзнікі падманвалі, калі не адкрывалі другі фронт, так і пісаў: "Ды і не паслаць бы вас да такой мацеры". Усе эмоцыі вярхоўнага галоўнакамандуючага ляглі на паперу. Ёсць у кнізе шыфроўкі, спецпасланні - тая закулісная інтрыга, якая разгортвалася вакол палітычных падзей, і тое, што мы вельмі доўга замоўчвалі", - звярнула ўвагу Наталля Голубева.Яна падкрэсліла, што кніга - гэта не новы гістарычны погляд на аперацыю "Баграціён". "Гэта класіка, наша кніга дапаўняе веды аб гэтай аперацыі. Самае галоўнае, мы зрабілі акцэнт на агрэсіі Еўропы супраць Савецкага Саюза і на ходзе аперацыі "Баграціён". Занадта доўга мы былі талерантнымі. Мы не хацелі ўшчамляць чыесьці нацыянальныя пачуцці, у тым ліку былых саюзнікаў. І мы неяк далікатна абыходзілі гэту тэму. У гэтай кнізе мы вельмі дакладна прааналізавалі ўсе дагаворы з 1933 года, якія Еўропа заключыла з Германіяй (пакт Молатава-Рыбентропа быў апошні ў гэтым шэрагу), калі дзялілі Еўропу, калі пляліся не проста інтрыгі, калі цэлыя еўрапейскія народы станавіліся заложнікамі гэтай сітуацыі. І самае галоўнае, мы паказалі, якім катком па тэрыторыі Беларусі прайшліся нашы так званыя сябры еўрапейскія, саюзнікі", - адзначыла адзін з аўтараў кнігі.
У прыватнасці, у выданні расказваецца і дакументальна пацвярджаецца, што разам з немцамі ў баях за Брэсцкую крэпасць удзельнічалі аўстрыйцы. А французы актыўна былі задзейнічаны ў карных аперацыях на тэрыторыі Беларусі, асабліва ў Віцебскай вобласці. "Прачытайце ў кнізе страшныя лічбы, страшныя факты: "Блакітная дывізія", мадзьяры, славакі, чэхі, румыны, салдаты Мусаліні - уся гэта маса нацысцкая была абрушана супраць беларускага народа", - канстатавала Наталля Голубева.Як расказала журналістам загадчыца аддзела рэкламы выдавецтва "Беларусь" Анжэла Садоўская, адразу ж пасля выхаду кніга "Операция "Багратион". Итоги. Уроки. Дорогами Победы" стала бестселерам і яе тыраж разышоўся імгненна. Таму цяпер рыхтуецца да выхаду дадатковы тыраж. "І я хачу адзначыць падтрымку Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Гэта сацыяльна значны праект і такая падтрымка - гарантыя таго, што кніга паступіць ва ўсе публічныя бібліятэкі, у бібліятэкі ўстаноў адукацыі і ў кніжны гандаль", - сказала яна.

"Наогул тэма Вялікай Айчыннай вайны займае цэнтральнае месца ў нашым рэдактарскім партфелі, таму што да яе цяпер вельмі вялікая цікавасць. І нават маладому пакаленню не трэба тлумачыць, што інфармацыя, якая прадстаўлена ў інтэрнэце, не заўсёды дакладная. Таму ў пошуках інфармацыі звяртаюцца менавіта да кнігі, таму што кніга - гэта дакумент", - падкрэсліла Анжэла Садоўская.
"Калі гадоў дзесяць таму пачалі гаварыць аб тым, што перакручваецца гістарычная праўда, мне здавалася, што гэта такія адзінкавыя выпадкі, якія могуць быць характэрны, магчыма, для краін Прыбалтыкі, для Канады, і мы разумеем, па якіх прычынах. Але ўсё, што адбываецца ў апошнія гады, - гэта вельмі страшна", - сказала на прэзентацыі адзін з куратараў праекта саветнік-пасланнік пасольства Беларусі ў Расіі Ірына Акуловіч. Яна адзначыла асаблівую каштоўнасць таго, што такія выданні выходзяць у лічбавае стагоддзе. "Што такое лічбавы след? Лічбавы след у любы момант можа быць на самай справе знішчаны. Але не кніга. Таму тое, што сёння мы бачым, - гэта надзвычайная рэч", - падзялілася Ірына Акуловіч.-0-
Фота БЕЛТА і пасольства Беларусі ў Расіі
