Сцяг Серада, 20 мая 2026
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
19 мая 2026, 13:57

Выпускныя экзамены для дзевяцікласнікаў пройдуць у Беларусі з 1 па 10 чэрвеня

Фота з архіва
Фота з архіва
19 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выпускныя экзамены для дзевяцікласнікаў пройдуць у Беларусі з 1 па 10 чэрвеня. Аб гэтым журналістам паведаміла начальнік упраўлення агульнай сярэдняй адукацыі - намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення агульнай сярэдняй і дашкольнай адукацыі Міністэрства адукацыі Беларусі Ірына Каржова, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У гэтым годзе ў 9-х класах беларускіх школ навучаецца амаль 101 тыс. навучэнцаў. "Як і ў мінулым годзе дзевяцікласнікі здаюць чатыры абавязковыя экзамены: пераказ па рускай і беларускай мовах, кантрольную работу па матэматыцы і гісторыю Беларусі ў вуснай форме. Экзамены пачынаюцца з 1 чэрвеня і прадоўжацца да 10 чэрвеня. Тэксты заданняў для правядзення экзаменаў у пісьмовай форме, як і раней, спецыялісты Міністэрства адукацыі давядуць праз сродкі масавай інфармацыі (па тэлебачанні і радыё), а таксама мы размесцім іх на нашым сайце", - расказала Ірына Каржова.

Выпускныя экзамены ў пісьмовай форме пройдуць 1-га, 3-га і 8 чэрвеня. "Канкрэтныя даты экзамену ў канкрэтнай школе вызначае кіраўнік установы адукацыі. Вучэбныя заняткі для вучняў 9-х і 11-х класаў завяршаюцца 25 мая. З 26 мая ва ўстановах адукацыі праводзяцца кансультацыі па падрыхтоўцы да выпускной кампаніі", - праінфармавала начальнік упраўлення.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі