Сцяг Чацвер, 18 чэрвеня 2026
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
19 мая 2026, 15:56

Нацыянальны конкурс па стварэнні турыстычнага сімвала Беларусі стартуе ў чэрвені 2026 года

Фота з архіва
Фота з архіва
19 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідыум Савета Міністраў прыняў рашэнне аб правядзенні нацыянальнага конкурсу "Вобраз Беларусі. Позірк і адкрыццё", які нацэлены на вызначэнне лепшага лагатыпа, слогана і канцэпцыі турыстычнага сімвала Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.

Арганізацыю і правядзенне конкурсу даручана забяспечыць Нацыянальнаму агенцтву па турызме сумесна з партнёрамі. Мерапрыемства адбудзецца ў чэрвені-жніўні 2026 года ў адкрытым фармаце. Кожны грамадзянін можа прыняць удзел у конкурсе і паспрабаваць стаць аўтарам турыстычнага сімвала Беларусі. Па выніках прадстаўленых работ будуць вызначаны пераможцы, якія атрымаюць грашовую ўзнагароду.

Конкурс "Вобраз Беларусі. Позірк і адкрыццё" - важны крок у рэалізацыі мерапрыемстваў, прадугледжаных дзяржаўнай праграмай "Турызм" на 2026-2030 гады. Яго мэта - фарміраванне моцнага, папулярнага і канкурэнтаздольнага вобраза краіны. Адзіны візуальны сімвал стане ключавым інструментам пашырэння нацыянальнага турыстычнага прадукту на міжнародных рынках, маркерам якасці і стандарту беларускага сэрвісу, дапаможа кожнаму турысту ідэнтыфікаваць Беларусь як краіну, поўную адкрыццяў і камфорту.

Падрабязная інфармацыя аб умовах, тэрмінах падачы заявак і патрабаваннях да работ будзе размешчана на афіцыйным сайце Нацыянальнага агенцтва па турызме ў бліжэйшы час.-0-
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі