Сцяг Чацвер, 18 чэрвеня 2026
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
19 мая 2026, 11:23

"110 гадоў у адзіным страі!": у Магілёве пройдзе акцыя МУС

Скрыншот відэа МУС
Скрыншот відэа МУС
19 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства ўнутраных спраў праводзіць комплекс маштабных урачыстых мерапрыемстваў "110 гадоў у адзіным страі!", прысвечаных будучаму юбілею беларускай міліцыі, паведамілі БЕЛТА ў МУС.

На працягу 2026 і 2027 гадоў больш як у 20 гарадах па ўсёй краіне адбудуцца канцэрты з удзелам ведамасных калектываў і зорак беларускай эстрады. Святочныя мерапрыемствы нязменна суправаджае рэспубліканская акцыя МУС "За бяспеку - разам!".

Акрамя таго, падрыхтаваны займальныя лакацыі падраздзяленняў органаў унутраных спраў і ўнутраных войскаў: выстаўкі сучаснай і рэтратэхнікі, узбраення спецпадраздзяленняў, паказальныя выступленні кінолагаў з чатырохногімі напарнікамі, тэматычныя фотазоны, роставыя лялькі і многае іншае.

Сёння гасцей прымае Магілёў. З 14.00 да 17.30 каля Магілёўскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці і культурна-асветнай работы (пр-т Пушкіна, 7) удзельнікаў чакаюць інтэрактыўныя пляцоўкі ў рамках акцыі "За бяспеку - разам!" для дзяцей і дарослых, выстаўкі рэтратэхнікі і сучаснага службовага транспарту, шмат тэматычных і карысных забаў.

Кульмінацыяй свята стане канцэрт з выступленнем зорак беларускай эстрады і ведамасных калектываў.-0-
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі