Сцяг Чацвер, 5 лютага 2026
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
14 студзеня 2026, 09:37

Шаранговіч аддаў дзве галявыя перадачы ў матчы НХЛ
 

Ягор Шаранговіч. Фота Twitter-акаўнта NJDevils
Ягор Шаранговіч. Фота Twitter-акаўнта NJDevils
14 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэзультатыўная гульня Ягора Шаранговіча не дапамагла "Калгары" атрымаць перамогу ў матчы рэгулярнага чэмпіянату Нацыянальнай хакейнай лігі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У ноч на 14 студзеня па мінскім часе канадскі клуб на выездзе ўступіў "Каламбусу" з лікам 3:5. Шаранговіч двойчы асісціраваў партнёрам у большасці на працягу 10 мінут другога перыяду. У 42 гульнях чэмпіянату Ягор набраў 16 (8+8) ачкоў. "Калгары" займае 14-е месца ў Заходняй канферэнцыі, 16 студзеня "агеньчыкі" згуляюць у гасцях у "Чыкага" Арцёма Леўшунова.

Таксама мінулай ноччу "Вашынгтон" дома ў авертайме абыграў "Манрэаль" (3:2). Аляксей Протас правёў на лёдзе больш за 20 мінут, нанёс два кідкі і закончыў сустрэчу з паказчыкам карыснасці "0". У сезоне ў Протаса засталося 31 (16+15) ачко ў 44 матчах. Сталічны клуб ідзе сёмым на Усходзе, 16 студзеня "Вашынгтон" чакае паядынак з "Сан-Хасэ".-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі