Фота з архіва
5 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аб тым, як арганізавана работа вулічнага асвятлення ў Беларусі, расказаў журналістам намеснік галоўнага інжынера ДВА "Белэнерга" Валерый Поршнеў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Белэнерга" абслугоўвае электрычныя сеткі ў 21 179 населеных пунктах. Выкарыстоўваюцца ў асноўным аўтаматызаваныя сістэмы для кіравання рэжымамі работы, прымяняюцца сучасныя праграмныя комплексы, якія даюць магчымасць аператыўна мяняць графікі з улікам асаблівасцей кожнай тэрыторыі.
"Час уключэння і адключэння вулічнага асвятлення вызначаецца ў рамках дзеючых дагавораў, заключаных з мясцовымі органамі ўлады. У многім перыяд залежыць ад часу ўсходу і захаду сонца. Дагаворы вызначаюць канкрэтныя аб'екты і аб'ёмы абслугоўвання", - растлумачыў Валерый Поршнеў.
Учора ў Міністэрстве энергетыкі прайшла нарада, прысвечаная карэкціроўцы рэжымаў работы вулічнага асвятлення ў сельскіх населеных пунктах краіны. Энергазабеспячальным арганізацыям даручана правесці ўзаемадзеянне з мясцовай выканаўчай уладай для вызначэння параметраў карэкціроўкі, зыходзячы з таго, што асвятленне павінна працаваць разумна і эфектыўна, але пры гэтым так, каб людзі адчувалі сябе камфортна і, самае галоўнае, у поўнай бяспецы. Работа прадаўжаецца ў пастаянным дыялогу і з улікам зваротнай сувязі ад насельніцтва, зваротаў, што паступілі.
"Па выніках узаемадзеяння з органамі мясцовай улады выпрацаваны падыходы да карэкціроўкі графікаў вулічнага асвятлення. Размова ідзе аб настройцы рэжымаў з арыентацыяй на час усходу і захаду сонца - у рамках дапушчальнага часавага калідора", - дадаў Валерый Поршнеў.
У зонах павышанай адказнасці - паблізу школ, бальніц, пешаходных пераходаў, аб'ектаў транспартнай інфраструктуры - прымяняецца асобы рэжым асвятлення. Пытанні бяспекі - абсалютны прыярытэт. Яны прапрацоўваюцца з удзелам усіх зацікаўленых службаў.
Валерый Поршнеў падкрэсліў, што данастройка сістэмы будзе праведзена ў самыя кароткія тэрміны.-0-