Аляксей Протас. Фота ФХБ
4 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі форвард "Вашынгтона" Аляксей Протас прадоўжыў выніковую серыю ў рэгулярным чэмпіянаце Нацыянальнай хакейнай лігі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Раніцай 4 снежня па мінскім часе сталічны клуб на выездзе разграміў "Сан-Хасэ" з лікам 7:1. Капітан пераможцаў Аляксандр Авечкін аформіў дубль, Протас стаў аўтарам галявой перадачы ў чацвёртай выніковай атацы гасцей. Беларус прадоўжыў серыю з набранымі ачкамі да чатырох гульняў, у 28 матчах сезона ў Аляксея 18 (8+10) балаў.
"Вашынгтон" атрымаў перамогу ў шостым паядынку запар і падняўся на першае месца ва Усходняй канферэнцыі НХЛ. Наступны матч "Кэпіталз" правядуць 6 снежня ў гасцях у "Анахайма".-0-